Жыхары Берліна падтрымалі акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Аддзяленне міжнароднай арганізацыі Amnesty International у Берліне правяло сярод жыхароў нямецкай сталіцы акцыю па зборы петыцый супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Кожны ўдзельнік падпісаў адмысловую паштоўку з заклікам да беларускіх уладаў адмяніць гэты жорсткі від пакарання.

Некаторыя ўдзельнікі акцыі пагадзіліся сфатаграфавацца з адмысловым плакатам, напісаным па-беларуску і па-нямецку. Агулам каля 60 паштовак, падрыхтаваных актывістамі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, будзе бліжэйшым часам адаслана ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Фота

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны