Бюро АБСЕ па правах чалавека прадставіла справаздачу 2012 пра смяротнае пакаранне

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

26 верасня на штогадовай нарадзе АБСЕ па правах чалавека, якая праходзіць у Варшаве, Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) прадставіла даведачны дакумент аб смяротнай кары ў рэгіёне АБСЕ за бягучы год, паведамляецца на сайце арганізацыі.

Сярод падзей, пазначаных у гэтым дакуменце, - ратыфікацыя Латвіяй Пратакола № 13 да Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека, якая адмяняе прымяненне смяротнага пакарання ў Латвіі за ўсе злачынствы.

У справаздачы, якая прадстаўлена на Нарадзе АБСЕ па разглядзе выканання абавязацельстваў, прысвечанай чалавечаму вымярэнню, гаворыцца, што тым самым колькасць дзяржаў-удзельніц АБСЕ, цалкам адмяніўшых смяротнае пакаранне, з гэтага часу дасягнула 51 з 56.

У трох дзяржавах-удзельніцах - Казахстане, Расійскай Федэрацыі і Таджыкістане - смяротнае пакаранне захоўваецца па законе, але на прывядзенне прысудаў у выкананне дзейнічаюць мараторыі.

Беларусь і Злучаныя Штаты застаюцца адзінымі краінамі ў рэгіёне АБСЕ, дзе смяротныя прысуды па-ранейшаму прыводзяцца ў выкананне.

У Злучаных Штатах Канэктыкут адмяніў вышэйшую меру пакарання і стаў 18-м штатам, вольным ад смяротнай кары, а губернатар штата Арэгон абвясціў мараторый на прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў да заканчэння тэрміну свайго знаходжання на пасадзе.

Згодна з абавязальніцтвам АБСЕ ад дзяржаў-удзельнікаў не патрабуецца адмяніць смяротнае пакаранне. Аднак дзяржавы-ўдзельніцы абавязаліся ўжываць смяротнае пакаранне ў якасці пакарання толькі за самыя цяжкія злачынствы і не насуперак іх міжнародным абавязацельствам, а таксама працягваць разгляд пытання аб магчымай адмове ад прымянення смяротнага пакарання.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны