“Найвышэйшая мера”: прэм’ера дакументальнага фільму
Да канца жыцця гэтыя людзі носяць робы з надпісам ИМН. Вязні Валадаркі, якіх прысудзілі да найвышэйшай меры пакарання. Чаму дзяржава мае права на забойства? Як працуе нашая следчая сістэма? Чаму ў Беларусі не ўвядуць мараторыю на смяротнае пакаранне? Хто плаціць жыццём за судовыя памылкі, фальсіфікацыі, чужыя загады і проста нежаданне ды няздольнасць працаваць – пра гэта новы фільм рэжысёра Сяргея Ісакава «Найвышэйшая мера».
У стварэнні фільму прымалі ўдзел таксама валанцёры кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", і ў прыватнасці - прадстаўніца Беларускага Хельсінскага камітэту Юлія Хлашчанкова.
Трэйлер на фільм даступны тут.