Галандцы запатрабавалі вярнуць Любові Кавалёвай цела яе сына

Любоў Кавалёва
Любоў Кавалёва

Сёння раніцай у 5 гарадах Галандыі адначасова прайшоў флэш-моб у падтрымку новай кампаніі Любові Кавалёвай, якая патрабуе вярнуць ёй цела яе сына.

Раніцай на чыгуначных станцыях і станцыях метро ў пяці гарадах Галандыі адначасова з'явіліся мяшкі для трупаў з жывымі целамі ўнутры. Флэш-мобы працягваліся ад 10 да 30 хвілін і былі арганізаваны ў гадзіну пік, калі галандцы накіроўваліся на працу.

Флэш-моб быў часткай новай кампаніі Любові Кавалёвай сумесна з Беларускім свабодным тэатрам "Вярніце цела" ("Give the Body Back").

Акцыя была арганізавана напярэдадні міжнароднай прэм'еры новага спектакля "Тrash Cuisine" Беларускага свабоднага тэатра, якая пройдзе заўтра ў Каралеўскім тэатры ў Амстэрдаме ў межах фестывалю "Прадстаўляючы Еўропу" ("Imagining Europe"), арганізаваным Еўрапейскім Культурным Фондам.

Сведкаў флэш-мобу запрасілі прыйсці на спектакль, а таксама падпісаць петыцыю Любові Кавалёвай на Change.org: www.change.org / bodyback

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны