У Магілёве прайшоў кінапрагляд фільму “Прычына смерці - прочырк”

Кінапрагляд, які арганізавалі мясцовыя праваабаронцы, быў прымеркаваны да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, што адзначаецца 10 кастрычніка.

Вечарам 9 кастрычніка гледачы сабраліся на магілёўскім офісе “Вясны”. Пасля паказу дакументальнага фільма адбылася дыскусія аб неабходнасці адмены смяротнага пакарання. Выказваліся прычыны, па якіх неабходна пазбавіцца ад гэтай меры пакарання ў Беларусі.

Усе прысутныя атрымалі адмысловыя брашуры, а найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства падпісаліся пад петыцыяй супраць смяротнага пакарання.

Праваабаронцы адзначаюць, што падобныя праваабарончыя кінапрагляды даюць свой плён – некаторыя мяняюць свае погляды на існаванне смяротнага пакарання, а некаторыя знаходзяць іншую аргументацыю, каб бараніць жыцці людзей, нават калі яны здзейснілі жудасныя злачынствы.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны