У Мазыры адбылася прэзентацыя фільма "Убыл по приговору"

21 кастрычніка фільм рэжысёра Віктара Трэцьякова і сцэнарысткі Паліны Сцепаненка "Убыл по приговору" быў прэзентаваны ў Мазыры.

Паказы ў рэгіёнах накіраваныя ліквідаваць інфармацыйны прабел па тэме смяротнага пакарання. Па меркаванні каардынатара каманіі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэя Палуды, поспех такіх мерапрыемстваў у тым, што людзі задаюць шмат пытанняў пасля прагляду. А гэта значыць, што адшукаўшы на іх адказы, яны могуць далучыцца да прыхільнікаў адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

У планах - працягваць прэзентацыю фільма "Убыл по приговору" ў рэгіёнах. Нагадаем, што 10 кастрычніка стужку ўпершыню ўбачылі ў Мінску. Дарэчы, на Youtube фільм паглядзелі каля 4 тысяч чалавек.

Спадар Палуда дадаў, што праваабаронцы ў будучым хацелі б арганізаваць  Фестываль кіно, дзе гучала б тэма адмены смяротнага пакарання.

Фота

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны