У Хмяльніцкім прайшла прэзентацыя фільма "Убыл по приговору"
12
лістапада ў Хмяльніцкай абласной універсальнай навуковай бібліятэцы імя
Астроўскага адбыўся паказ фільма "Убыл по приговору". Арганізатарам паказу выступіла Хмяльніцкая абласная грамадская арганізацыя "Цэнтр прававой абароны". Фільм,
створаны рэжысёрам Віктарам Траццяковым па сцэнары Паліны Сцепаненкі ў
межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".
На
прэзентацыі фільма прысутнічала каля 25 вучняў 11-га класа адной з
цэнтральных школ горада Хмяльніцкага, таксама прысутнічалі і самі работнікі бібліятэкі. Прэзентацыя
фільма праходзіла ў межах працы «Прававога кінаклуба», створанага
ХООО «Цэнтр прававой абароны» ў садзейнічанні з бібліятэкай імя
Астроўскага.
Падчас
прэзентацыі фільма каардынатар "Прававога кінаклуба" Сяргей Сямёнаў
распавёў аб праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, аб тым, што
Беларусь - гэта апошняя краіна Еўропы, у якой яшчэ ажыццяўляецца
смяротнае пакаранне, іншыя краіны ад такога віду пакарання адмовіліся. Не
засталося па-за ўвагай і тое, што ад судовага пакарання смерцю да
пазасудовай расправы адлегласць невялікая,
менавіта таму ў фільме аўтарам нададзена шмат увагі Курапатам, дзе
пахаваныя ні ў чым не вінаватыя людзі, расстраляныя падчас сталінскіх
рэпрэсій.
Фільм "Убыл по приговору" прымусіў пераасэнсаваць многіх прысутных сваё
стаўленне да такога віду пакарання, як смяротнае пакаранне. Калі ў пачатку прагляду яшчэ былі тыя, хто адстойваў неабходнасць такой меры, то пасля прагляду іх ужо не засталося. Пасля
заканчэння прэзентацыі многія працягнулі абмеркаванне фільма ў
кулуарах, дзе змаглі падзяліцца сваімі думкамі і меркаваннямі, а
каардынатар Сяргей Сямёнаў - яшчэ больш расказаць аб праблеме смяротнага
пакарання ў Беларусі.