У ААН рэкордная колькасць краін выступілі за адмену смяротнага пакарання
Рэкордная колькасць
краін падтрымалі пры галасаванні ў Генеральнай Асамблеі ААН рэзалюцыю аб адмене
смяротнага пакарання.
За гэтую рэзалюцыю выказаліся 110 краін-членаў, усталяваўшы рэкорд з 2010 года,
гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце арганізацыі. Супраць рэзалюцыі прагаласавалі
39 краін, уключаючы ЗША, Японію, Кітай, Іран, Індыю, КНДР, Сірыю і Зімбабвэ. Устрымаліся
36 дзяржаў.
Хоць рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі не мае абавязковай сілы, па словах дыпламатаў,
"яна ўзмоцніць маральны ціск на краіны-члены ААН".
Галасаванне па рэзалюцыі аб адмене смяротнага пакарання праводзіцца раз у два
гады. У 2010 годзе рэзалюцыю падтрымалі 107 краін-членаў.
Як паведамляюць у ААН, каля 150 краін або адмянілі смяротнае пакаранне, альбо ўвялі
мараторый на яе выкананне.