Багданава, Красоўская і Кавалёва заклікалі вярнуць цела Уладзіслава Кавалёва (ВІДЭА)

Сёння, у гадавіну вынясення смяротнага прысуду Уладзіславу  Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву, Ірына Багданава, Лера Красоўская і Любоў Кавалёва заклікалі сусветную грамадскасць аб'яднацца і патрабаваць вярнуць цела Уладзіслава Кавалёва яго сям'і.
Відэазварот ад імя трох жанчын быў выпушчаны ў рамках кампаніі Любові Кавалёвай "Вярніце цела", якую яна пачала на глабальнай платформе Change.org.

У сваім відэазвароце  Любоў Кавалёва просіць дапамагчы ёй вярнуць цела яе сына Уладзіслава. Лера Красоўская дзеліцца сваёй гісторыяй, выказваючы надзею даведацца калі-небудзь, што адбылося з яе бацькам. Ірына Багданава, у сваю чаргу, звяртаецца да сусветнай грамадскасці з просьбай падпісаць петыцыю Любові Кавалёвай і зрабіць усё магчымае, каб прымусіць беларускія ўлады выпусціць палітвязняў і не дапусціць з'яўлення новых.

Нагадаем, што кампанія "Вярніце цела" стартавала 4 кастрычніка, калі на чыгуначных станцыях і станцыях метро ў пяці гарадах Галандыі адначасова з'явіліся мяшкі для трупаў з жывымі целамі ўнутры. Флэш-моб быў арганізаваны галандскімі студэнтамі ў падтрымку Любові Кавалёвай і яе барацьбы за жыццё сына. На наступны дзень, кампанію афіцыйна прадставіў Беларускі свабодны тэатр разам з Любоўю Кавалёвай пасля прэм'еры спектакля "Trash Cuisine" у Амстэрдаме, які распавядае пра жахі смяротнага пакарання па ўсім свеце.

30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд па справе віцебскіх тэрарыстаў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Яго агучыў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суду Аляксандр Федарцоў. Канавалаў і Кавалёў прызнаныя віноўнымі ў датычнасці да выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў красавіку 2011 году і у ліпені 2008 году ў Менску на Дзень Рэспублікі. Суд прысудзіў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да смяротнага пакарання.


Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны