Любоў Кавалёва абурана выказваннем Лукашэнкі

Любоў Кавалёва, маці расстралянага па абвінавачванню ў тэрарызме Уладзіслава Кавалёва, абурана выказваннем Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў краіне за апошні час не забілі ні аднага чалавека. "Мы за апошні час не забілі ні аднага чалавека ні ўнутры, ні за межамі нашай краіны, парушыўшы правы чалавека," – сказаў кіраўнік Беларусі на сустрэчы з удзельнікамі Клуба галоўных рэдактараў краінаў СНД, Балтыі і Грузіі.

"Тады няхай ён адкажа, дзе мой сын, дзе Дзіма Канавалаў, калі тут за апошні час не забілі ні аднаго чалавека. Але ж у мяне есць пасведчанне аб смерці сына. Лукашэнка супярэчыць сам сабе," – кажа Любоў Кавалёва. Па яе перакананні, менавіта ад кіраўніка краіны залежала, забіваць ці не забіваць двух людзей, віна каторых не даказана. І ён дазволіў іх забіць.

– Шчыра кажучы, мяне трасе як у мінулы раз, калі ён сказаў, што спачувае. Мяне тады ад яго слоў калаціла. Яму прыйдзецца адказаць народу. Народ пра гэта ведае. І няўжо ён не бачыць, што народ яму не верыць. Не было ні аднаго доказу віны ні Дзімы Канавалава, ні тым больш майго сына. І пра гэта ёсць рашэнне Камітэта па правах чалавека. Я думаю, немагчыма сумнявацца ў кампетэнтнасці гэтага органа.

Камітэт па правах чалавека ААН, які разгледзеў справу Уладзіслава Кавалёва, прызнаў, што следства па выбуху ў мінскім метро і іншых тэрактах было праведзена са шматлікімі памылкамі. У адносінах да Кавалёва выкарыстоўвалася фізічная сіла, ён быў прымушаны сведчыць супраць сябе. Суд не быў аб'ектыўным. Была парушана прэзумцыя невінаватасці і права на абскарджанне прысуду. А галоўнае, парушана права на жыццё.

Ігнаруюцца таксама правы родных расстралянага, якія не могуць атрымаць яго цела. Ад іх утойваюць нават інфармацыю пра час і месцы пахавання.

Родныя другога расстралянага па справе тэрактаў Дзмітрыя Канавалава ў Камітэт па правах чалавека ААН не звярталіся.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны