У Нацсходзе будуць вывучаць сьмяротнае пакараньне

У Нацыянальным сходзе стварылі групу па вывучэньні праблемаў сьмяротнага пакараньня.

Пра гэта Свабодзе паведаміў старшыня гэтай групы, кіраўнік камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка. Ён сказаў, што рашэньне аб стварэньні такой групы было прынята 20 сьнежня на паседжаньні Савету Рэспублікі. У склад групы ўвайшлі сем чалавек: пяць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і два зь верхняй палаты Савету Рэспублікі.

Мікалай Самасейка сказаў, што першае працоўнае паседжаньне групы адбудзецца пасьля Новага году: «Пытаньне аб сьмяротным пакараньні зьяўляецца актуальным. Беларускі народ выказаўся па ім на рэфэрэндуме, але з часу рэфэрэндуму прайшло паўтара дзясятка гадоў, і за гэты час сытуацыя зьмянілася. Наша група якраз і будзе займацца вывучэньнем усіх праблемаў сьмяротнага пакараньня, у тым ліку і стаўленьня да іх насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны