"Палёт". Анімацыйны фільм аб праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі (мульфільм)
Анімацыйная стужка, створаная таленавітымі валанцёрамі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", раскрывае тэму бесчалавечнасці і жорсткасці смяротнага прысуду ў Беларусі. Наша краіна - апошняя ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне.
У межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, акцыі, мэта якіх – інфармаванне грамадства пра наяўнасць смяротнага пакарання. Праваабарончы цэнтр "Вясна", разам з актывістамі кампаніі, стварылі некалькі дакументальных фільмаў на гэтую балючую тэму. У фільме «Убыл по приговору» разглядаецца праблема існавання кАтаў, што ад імя дзяржавы прыводзяць прысуд у выкананне. Пра адчуванні і эмоцыі выканаўцаў расстрэлаў ў фільме распавядае чалавек, які асабіста прымаў удзел у 134 пакараннях смерцю, Алег Алкаеў, былы начальнік СІЗА № 1 г. Мінска, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда».
Гэтай стужцы
папярэднічалі фільмы “Прычына смерці -
прочырк” і “Найвышэйшая мера”.
Беларусь застаецца адзінай
краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне
смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага
чалавека.
У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, мэта якой - спыненне смяротнай кары ў
краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.