Меркаванні салігорскіх карыстальнікаў сацсетак адносна смяротнага пакарання падзяліліся

Салігорскія прадстаўінкі Беларускага Хельсінскага камітэту вырашылі запытацца ў салігорскіх карыстальнікаў найбольш папулярнай у рэгіёне сайцыянльнай сеткі УКантакце аб іх стаўленні да існавання смяротнага пакарання ў Беларусі. Сеціўную апытанку нельга назваць рэпрэзентатыўнай, але атрыманыя вынікі праваабаронцы лічаць паказальнымі, хоць і неадназначнымі.

- Безумоўна, праваабаронцам хацелася б каб кожны разумеў антычалавечы характар самой ідэі смяротнага пакарання, не кажучы ўжо пра судовыя памылкі ды фактычную адсутнасць стрымліваючага эфекту для злачынцаў у параўнанні з іншымі відамі пакарання, - кажа Аляксей Валабуеў.

Зрэшты, улічваючы адсутнасць адпаведнай дзряржаўнай адукацыйнай праграмы для насельніцтва па гэтай праблеме, вынікі не падаюцца салігорскім праваабаронцам безнадзейнымі.

Так, каля траціны апытаных выказаліся катэгарчына супраць існавання ў Беларусі смяротнага пакарання. Яшчэ 10% інтэрнаўтаў лічаць неабходным увесці мараторый на выкананне смяротных прысудаў. 14% апытаных пакуль не змаглі вызначыцца па дадзеным пытанні.

Каля 20% апытаных салігорцаў лічуць неабходным пакуль пакінуць смяротнае пакаранне, але не супраць яго адмены ў будучыні.

Адназначна за захаванне смяротнай кары выказаліся 25% апытаных рэспандэнтаў.

Аналізуючы вынікі, салігорскія правабаронцы захоўваюць аптымізм. Толькі чвэрць апытаных падтрымлівае безумоўнае існаванне ў Беларусі смяротнага пакарання. І гэта ва ўмовах фактычнай падтрымкі такога архаічнага пакарання на вышэйшым дзяржаўным узроўні. Астатнія тры чвэрці пры тых ці іншых умовах не бачаць неабходнасці ў захаванні гэтакага жорсткага віду пакарання.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны