Рубінаў лічыць смяротнае пакаранне жорсткай, але адэкватнай мерай

Ужыванне смяротнага пакарання ў дачыненні да забойцаў апраўдана. Старшыня Савета рэспублікі Анатоль Рубінаў падкрэсліў, што, на яго погляд, прымяненне смяротнага пакарання ў дачыненні да забойцаў апраўдана.

«Многія беды ад таго, што мы лаяльна ставімся да парушальнікаў і злачынцаў. Да іх трэба ўжываць жорсткія, адэкватныя меры.

Гэта будзе гуманна да ўсіх астатніх, дазволіць засцерагчы добрапрыстойных грамадзян, забяспечыць ім бяспечныя ўмовы жыцця», — мяркуе Анатоль Рубінаў.

Старшыня савета рэспублікі падкрэсліў, што, на яго погляд, прымяненне смяротнага пакарання ў дачыненні да забойцаў апраўдана.

«Гэта не помста, як трактуюць некаторыя. Гэта выразная ўстаноўка, што людзям, якія наўмысна здзейснілі забойства, няма месца ў грамадстве. Не трэба іх перавыхоўваць — такіх не перавыхаваеш.

Помстай, раўнасільна маральнай пыткі, у дадзеным выпадку з’яўляецца пажыццёвае зняволенне», — адзначыў Анатоль Рубінаў.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны