Наглядная скарга на прысуд расстралянаму Кавалёву дагэтуль не разгледжана

Адвакат Станіслаў Абразей, які бараніў Ўладзіслава Кавалёва, расстралянага паводле абвінавачання ў тэрарызме,  звярнуўся да старшыні Вярхоўнага суда з патрабаваннем неадкладна разгледзець наглядную скаргу. Гэта мусіла быць зроблена не пазней як у кастрычніку мінулага году.

Але спадар Абразей не атрымаў ніякага адказу дагэтуль, хаця скарга была накіравана яшчэ  паўгода таму.

Пра зварот Станіслава Абразея да старшыні Вярхоўнага суда распавяла маці Ўладзіслава Кавалёва.

Любоў Кавалёва лічыць пратэрміноўку з адказам на наглядную скаргу ўжо далёка не першым, а  чарговым парушэннем заканадаўства адказнымі службовымі асобамі:

"Наглядную скаргу накіроўваў адвакат Станіслаў Абразей, было гэта 27 верасьня 2012 года.  Яму ж мусілі і даслаць адказ, не пазней як праз месяц, бо матэрыялы судовай справы для дадатковага вывучэння запатрабаваныя не былі. Адказу адвакату няма дагэтуль.  Я не веру ў вінаватасць сына, лічу судовае рашэнне неправасудным, смяротнае пакаранне – беспадстаўным, але са свайго боку не магу нічым паспрыяць у гэтай справе: у СІЗА КДБ тройчы зьнікалі даверанасці, якія мусіла падпісаць кіраўніцтва гэтай установы, каб я таксама магла прадстаўляць інтарэсы Ўлада. Я мяркую, што даверанасці знікалі не выпадкова, а каб абмежаваць мае намаганні ў барацьбе за жыццё сына, а потым – за ягонае чэснае імя. Дарэчы, і даверанасці – не адзінае, што патаемным чынам знікла ў СІЗА КДБ. Зніклі і запісы Ўладзіслава, якія ён вёў падчас судовага працэсу. Мне так і не ўдалося высветліць, дзе зараз тыя паперы, хто іх знішчыў або прысвоіў з невядомымі   мэтамі"…

30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі вынес смяротны прысуд па справе Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, якія былі прызнаны вінаватымі ў выбуху на станцыі мінскага метро «Кастрычніцкая», які адбыўся 11 красавіка 2011 года.
Канавалава і Кавалёва расстралялі ў сакавіку 2012 года.

 

 

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны