Праваабаронцу Раману Кісляку адмовілі ў інфармацыі аб памілаваных

У адмове, дасланай аддзелам па пытаннях грамадзянства і памілавання  Адміністрацыі прэзідэнта за подпісам выконваючага абавязкі кіраўніка аддзела Мальцава гаворыцца пра тое, што падобная інфармацыя абмежавана ў распаўсюдзе, таму яна не можа быць прадастаўлена.

Праваабаронца намераны звярнуцца у аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання  з патрабаваннем зняць абмежавальны грыф для службовага карыстання і прадаставіць інфармацыю. Паколькі, лічыць праваабаронца Кісляк, няма ніякіх падстаў, каб хаваць дадзеную інфармацыю ад праваабаронцаў і грамадства.

17 лютага Раман Кісляк звярнуўся з пісьмовым запытам на імя Аляксандра Лукашэнка, дзе прасіў даць інфармацыю аб колькасці памілаваных ім з 1994 года па 2012.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны