Людміла Гразнова: Адмену смяротнага пакарання павінна запатрабаваць грамадства
Адмена смяротнага пакарання ў Беларусі магчыма толькі пры ўмове змены грамадства, лічыць праваабаронца.
Грамадзяне мусяць быць гатовымі да пераменаў і мусяць самі выступіць з такой ініцыятывай, подкрэсліла праваабаронца. Па словах Людмілы Гразновай, пакуль у краіне ўсё будзе вырашаць адзін чалавек у асобе Аляксандра Лукашэнкі, на змены можна не спадзявацца:
- Каб змяніць адносіны да праблемы смяротнай кары, трэба мяняць самога чалавека. Трэба рабіць яго самастойным, здольным да ўспрыняцца іншага чалавека, здольным будаваць з ім адносіны, без вышэйшых пасярэднікаў, на аснове нарматыўных, законных і маральных норм. А гэта ўсё адбываецца ва ўмовах стварэння дэмакрычнай, цывілізаванай, еўрапейскай краіны.
Беларусь – адзіная краіна Еўропы, дзе смяротная пакаранне выконваецца па сённяшні дзень. Па розных, афіцыйна не пацверджанных звестках, с 1991 года ў краіне было выканана больша за 400 прысудаў.