Апантаныя. Супраць сьмяротнага пакараньня (відэафільм)
Відэафільм, прысьвечаны дзейнасьці кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі”, з’явіўся ў інтэрнэце. Гэтая стужка раскрывае праблему вышэйшай меры пакараньня ў Беларусі, розныя яе аспекты, пра якія звычайна людзі не задумваюцца: таямніца пахаваньня пакаранага сьмерцю, непаведамленьне пра дату растрэлу.
Гэтымі днямі споўнілася гадавіна смяротнага прысуду Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву, які прымусіў задумацца многіх, але і зараз у грамадстве застаюцца актуальнымі пытаньні: Чаму беларускія праваабаронцы не перастаюць выступаць супраць сьмяротнага пакараньня? Чаму Беларусь апошняя краіна ў Еўропе, дзе захаваўся такі від пакараньня? Што павінен зрабіць кожны, каб зьмяніць гэтую сітуацыю?
Глядзіце і знаходзьце адказы!
Фільм створаны ў межах
незалежнага праекту на тэлеканале БелСАТ "Апантаныя".