У рэгіёнах дыскутавалі на тэму сьмяротнага пакараньня
Шэраг грамадскіх дыскусій па абмеркаваньні тэмы сьмяротнага пакараньня ў Беларусі адбыліся на мінулым тыдні ў розных гарадах: 27 сакавіка ў Магілёве, 30 сакавіка ў Гародні і 31 сакавіка ў Менску.
Пад час сустрэч, якія мадэраваў каардынатар кампаніі “Правааабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня у Беларусі” Андрэй Палуда, прадстаўнікі грамадзкасьці, моладзь, студэнты цікавіліся самымі рознымі аспектамі, звязанымі з тэмаю сьмяротнага пакараньня, з перспектывамі яго адмены, альбо ўвядзеньня мараторыю на гэты від пакараньня, атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытаньні.
На дыскусіях можна было азнаёміцца з рознай медыяпрадукцыяй, створанай у межах кампаніі, у тым ліку і паглядзець прэзентацыю новага мультыплікацыйнага фільму “Чарга”, які раскрывае глыбока філасофскія тэмы: чалавечае жыцьцё і раўнадушша.