Чаго мы не ведаем пра смяротнае пакаранне? Запрашаем журналістаў на трэнінг 13 красавіка!
Адной з самых закрытых для беларускага чытача па-ранейшаму з’яўляецца тэма вынясення і выканання смяротных прысудаў. Як адбываецца следства? Дзе ўтрымліваюць зняволеных? Па якіх крытэрах выносяць прысуд? Як прыводзіцца ён у выкананне і што пра гэта ўсё думаюць Рада Еўропы, АБСЕ ды праваабаронцы?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні журналісты змогуць атрымаць падчас трэнінгу 13 красавіка, паведамляе прэсавая служба БАЖ.
Удзел у трэнінгу возьмуць былыя зняволеныя, прадстаўнікі праваабарончых і рэлігійных аб’яднанняў, журналісты з імем і досведам працы ў тэме.
Для рэгістрацыі на трэнінг дашліце, калі ласка, на адрас life@baj.by сваё імя, прозвішча, тэлефон і назву выдання, з якім Вы супрацоўнічаеце. Па ўсіх пытаннях дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8(029) 138-57-96.
Пачатак трэнінгу 13 красавіка (субота) у Мінску аб 11 гадзіне. Прадугледжваецца перапынак на абед і кава-паўзы. Запрашаем далучацца!
Запрашаем таксама і рэгіянальных журналістаў!