Amnesty International звярнулася ў суд за забарону пікету ля амбасады Беларусі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя аспрэчыць у судзе адмову ўладаў Масквы ў правядзенні пікету ля беларускай амбасады.
Пазоў пададзены актывісткай арганізацыі ў Нікулінскі суд расейскай сталіцы. Інтарэсы пазоўніка будзе прадстаўляць праваабарончая асацыяцыя «Агора», паведамляе сайт Каспаров.ру.
Заява аб правядзенні пікету была перададзеная ў прэфектуру Цэнтральнай акругі 7 сакавіка з захаваннем патрэбнага тэрміну падачы. У адпаведнасці з заканадаўствам актывісты пазначылі мэта публічнага мерапрыемства, форму выказвання, меркаваную колькасць удзельнікаў і месца правядзення. У паведамленні таксама былі пададзеныя адказныя за правядзенне пікету, за забеспячэнне грамадскага парадку і арганізацыю медыцынскай дапамогі.
Адмова на ўзгадненні акцыі была атрыманая 15 сакавіка.
Актывісты мелі намер правесці пікет супраць ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі.