Праваабаронца пра прысуд у Гомелі: «Смяротнае пакаранне не вырашае праблемаў»

Праваабаронца, сябра БХК Віктар Адзіночанка
Праваабаронца, сябра БХК Віктар Адзіночанка

7 мая Гомельскі абласны суд абвясціў прысуд па рэзананснай справе аб жорсткім забойстве студэнта-першакурсніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту. Дзяржаўнае абвінавачванне патрабавала для 19-гадовага ўдзельніка злачынства пажыццёвага пазбаўлення волі, для яго непаўналетняга саўдзельніка – 15 гадоў зняволення (гэта максімальны тэрмін па заканадаўству, таму што на момант забойства яму было 17 гадоў). Суддзя Ірына Ўладыка вынесла прысуд: 25 гадоў для 19-гадовага абвінавачваемага, і 15 гадоў – для яго саўдзельніка, якому два дні таму, 5 мая, споўнілася 18 гадоў. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу. Бацькі забітага студэнта маюць намер яго абскардзіць, і патрабаваць пажыццёвае пакаранне для старэйшага абвінавачваемага.

«Галоўнае – што суд прайшоў у адпаведнасці з заканадаўствам. Злачынства здзейснена вельмі жахлівае, але і пакаранне сур'ёзнае. Мы паслядоўна выступаем супраць смяротнага пакарання, і лічым, што яно праблем не вырашае, і з цягам часу ў Беларусі будзе мараторый на смяротнае пакаранне. Вельмі спачуваю бацькам забітага маладога чалавека. Я прысутнічаў на судовых паседжаннях, і заўважыў, што абвінавачваемыя не пакутуюць ад згрызотаў сумлення, і наўрад ці асэнсавалі, што яны здзейснілі», - пракаментаваў прысуд праваабаронца БХК Віктар Адзіночанка.

Нагадаем, забойства 19-гадовага жыхара Гомеля было ўчынена 20 ліпеня 2012 года, падазроных затрымалі праз некалькі дзён. Гэты былі 19-гадовы навучэнец медыцынскага каледжа і 17-гадовы навучэнец каледжа машынабудавання. Маладыя людзі ўчынілі забойства з асаблівай жорсткасцю групай асоб, разбой, крадзеж асабістых дакументаў, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам (яны пасля здзяйснення жорсткага забойства адкрылі ўсе канфоркі газавай пліты і духоўкі, суседзі загінулага адчулі пах газу і выклікалі аварыйную службу).

Загінулы быў адзіным сынам выкладчыцы гімназіі, з залатым медалём скончыў навучальную ўстанову, быў адным з лепшых студэнтаў.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны