Магілёўскі абласны суд вынес чарговы смяротны прысуд
Магілёўскі
абласны суд вынес першы ў 2013 годзе смяротны прысуд. Выключная
мера пакарання будзе прыменена да ўраджэнца Жытомірскай вобласці 1969 г.н., на
рахунку якога чатыры забойствы. Апошняе ён здзейсніў ужо ў турме.
Як
паведаміла старэйшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова,
мужчына адбываў пакаранне ў турме № 4 паводле прысуду ў выглядзе 25 гадоў
пазбаўлення волі. З
чэрвеня 2012 года ён знаходзіўся ў адной камеры з жыхаром Барысава 1990 г.н. і яшчэ адным зняволеным.
Асуджаны
прапанаваў трэцяму вязню згуляць з ім у даміно "на жыццё" - па
дамове, пераможца пазбаўляў жыцця таго, хто прайграў. Супернік ініцыятара прайграў
партыю.
Пасля
гэтага пераможца дамовіўся з сукамернікам 1990 г.н., калі яны заб'юць прайграўшага.
4 ліпеня яны
задушылі сукамерніка шалікам.
Ураджэнец
Жытомірскай вобласці цалкам прызнаў віну ў судзе, нягледзячы на тое, што
неаднаразова мяняў паказанні. Другі
мужчына свой удзел у забойстве адмаўляў, але яго віна была даказаная цалкам падчас
папярэдняга расследавання і судовага разгляду справы.
Суд прызнаў
вінаватымі абодвух удзельнікаў злачынства. Ураджэнец
Жытомірскай вобласці па сукупнасці прысудаў за раней здзейсненае злачынства быў
асуджаны да смяротнага пакарання, жыхар Барысава - да 16 гадоў пазбаўлення волі
з адбываннем у калоніі строгага рэжыму.
Як
адзначыла Ала Кузняцова, да злачынства асуджаны ўжо здзейсніў тры забойствы,
усе яны таксама адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Мужчына
характарызуецца вельмі адмоўна, неаднаразова парушаў рэжым адбыцця пакарання, знаходзіцца
на прафуліку ў турме № 4 як асоба, схільная да ўцёкаў, нападу, суіцыду.
На
думку прадстаўніка абласной пракуратуры, асуджаны ўяўляе пагрозу для грамадства
нават ва ўмовах строгай ізаляцыі, ні пазбаўленне волі на доўгі тэрмін, ні
пажыццёвае зняволенне да яго выпраўлення не прывядуць, таму пакаранне ў
выглядзе смяротнай кары "цалкам апраўдана".
Саўдзельнік
забойства сукамерніка таксама характарызуецца адмоўна, як няўжыўчывы, лёгка
падпадаючы пад уплыў іншых асобаў. Раней ён
быў судзімы за злачынства гвалтоўнага характару.
Прысуд
быў абвешчаны 24 красавіка і пакуль не ўступіў у законную сілу.