Прэзентацыя кнігі “Хто ўзарваў менскае мэтро?” і круглы стол па праблемах асвятлення гучных працэсаў

Журналіст Алег Груздзіловіч віншуе калег. Злева направа: Уладзь Грыдзін, Юлія Дарашкевіч, Марына Кавалеўская, Наталля Пінчук. Photo.bymedia.net
Журналіст Алег Груздзіловіч віншуе калег. Злева направа: Уладзь Грыдзін, Юлія Дарашкевіч, Марына Кавалеўская, Наталля Пінчук. Photo.bymedia.net

3 чэрвеня журналіст Радыё “Свабода” Алег Груздзіловіч мае намер прэзентаваць у Мінску ўласную кнігу-расследаванне “Хто ўзарваў менскае мэтро?”, напісаную па слядах судовага працэсу над расстралянымі Дзмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым.

“Хто ўзарваў менскае мэтро?” — аналіз судовага працэсу над абвінавачанымі ў тэракце ў мінскім метро, дзе 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек. У рэпартажы з судовай залы чуваць галасы падсудных і пацярпелых, аргументы абвінавачання і абароны, высновы экспертаў, рэакцыя грамадства. Аўтар таксама дае асабістую ацэнку пабачанаму і пачутаму.

Апроч гэтага, у дзень прэзентацыі журналісты правядуць круглы стол пад назвай “Маўчанне пра “гучныя працэсы”: палітыка ўладаў ці слабасць журналістаў?”

- Ці давяраюць людзі афіцыйнай інфармацыі пра гучныя справы? Якая роля ў становішчы, што склалася вакол такіх працэсаў, належыць уладам, а што на сумленні журналістаў? Што могуць зрабіць журналісты незалежных выданняў, каб падвысіць аб'ектыўнасць асвятлення гучных працэсаў? Гучныя працэсы – міннае поле для журналіста, які на такіх працэсах працуе. Як яму берагчыся?

Пра ўсё гэта гутарым 3 чэрвеня па адрасе: Мінск, вул.Чарнышэўскага, 3.

Пачатак круглага стала – 17.00

Прэзентацыя кнігі – 18.00


Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны