Асуджаных інфармуюць пра вынясенне смяротных прысудаў
Пра гэта праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі напісаў каардынатару кампаніі “Правабааронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду.
Па словах Бяляцкага, на дошцы аб’яваў Бабруйскай калоніі з’явілася інфармацыя, што Магілёўскім абласным судом вынесены смяротны прысуд.
Андрэй Палуда мяркуе, што зняволеных інфармуюць пра гэта з мэтай падтрымання дысцыпліны, або ў межах інфармавання грамадскасці.
“Аднак мы не заўважалі, каб усіх астатніх грамадзянаў актыўна інфармавалі пра вынясенне смяротнага прысуду. Наадварот, здабыць інфармацыю пра асуджанага было надзвычай складана”, - заявіў каардынатар кампаніі “Правабааронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.