У Лондане - флэшмоб супраць смяротнага пакарання
6 чэрвеня з 8-й раніцы беларусы Лондана ладзяць флэшмоб супраць смяротнай кары. Яны нагадваюць пра тое, што ў Беларусі цела расстралянага паводле судовага прысуду не выдаецца сваякам і хаваецца ў невядомым месцы.
Акцыя "Give A Body Back!" нагадвае месца тэракту. Людзі ляжаць на асфальце ў пакетах для трупаў, побач — паліцэйскія машыны.
Флэшмоб арганізаваны кампаніяй "Free Belarus Now". "Так мы праліваем святло на сотні людзей, якія "зніклі" ці былі пакараныя смерцю. Жывыя целы будуць нерухома ляжаць у пакетах — вярніце цела перад тым, як яно стане трупам", — гаворыцца на сайце кампаніі.
Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, у якой практыкуецца смяротнае пакаранне.