Сёння ў Гродне можа быць вынесены смяротны прысуд
На такім пакаранні настойвае дзяржаўны абвінаваўца па справе 23-гадовага жыхара Вілейкі. Ён абвінавачваецца ў забойстве двух асобаў з асаблівай жорсткасцю.
Трагедыя адбылася летась, 5-га жніўня. 23-гадовы жыхар Вілейкі з рэўнасці забіў у адной з кватэр маласямейнага інтэрната ў Гродне сваю жонку, жыхарку Жлобіна, і яе знаёмага гродзенца. Труп мужчыны злачынца расчляніў і выкінуў у смеццевы бак, а галаву забраў з сабой. Менавіта з галавой у сумцы яго неўзабаве затрымалі праваахоўнікі.
Чуткі, што забойства і наступныя дзеянні былі здзейсненыя з рытуальнымі мэтамі, не пацвердзіліся. Злачынства лічыцца «побытавым», абвінавачваны прызнаны свядомым.
Справа разглядаецца ў гродзенскім абласным судзе.
Як паведамляе "Гродзенская праўда", дзяржаўны абвінаваўца настойвае на смяротным пакаранні.