Савет Еўропы чакае ад Беларусі не толькі мараторый на смяротную кару

Афіцыйны Мінск таксама павінен прадэманстраваць прагрэс у пытаннях свабоды выбараў і СМІ.

Пра гэта заявіў старшыня маніторынгавага камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, дакладчык па Беларусі Андрэс Херкель. 14 чэрвеня ён выступіў у Варшаве на канферэнцыі "Грамадзянская супольнасць Беларусі — 2013", паведамляе БелаПАН.

Херкель адзначыў, што для істотнага прагрэсу ў адносінах Мінска і Савета Еўропы ўладам Беларусі важна таксама вырашыць праблему палітвязняў, дамагчыся паляпшэнняў у пытаннях свабоды выбараў, СМІ ды іншых сферах.

Сёння, на думку Херкеля, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася і застаецца такой жа дрэннай, як і раней.

Дакладчык ПАСЕ падкрэсліў, што хацеў бы атрымаць магчымасць сустрэцца з палітвязнямі ў выпадку, калі беларускія ўлады дазволяць яму наведаць краіну ў рамках падрыхтоўкі яго чарговага дакладу.  

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны