Рок за правы чалавека: Уладзімір Пугач – супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Госць выпуска – Уладзімір Пугач, лідэр гурта J:Морс. Музыка завітаў да праваабаронцаў, каб у нязмушанай атмасферы проста пагаварыць пра важнае.

У 2009 годзе ён падтрымаў кампанію “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. І гэтым візітам Уладзімір засведчыў сваю глыбокую перакананасць у тым, што смяротнай кары няма месца ў сучасным грамадстве.   

Галоўная задача і праваабаронцаў, і музыкаў, і іншых аўтарытэтных асобаў - паступова выкалупваць з менталітэта беларускага грамадства стэрэатыпныя аблуды наконт эфектыўнасці-неабходнасці-незаменнасці вышэйшай меры пакарання. Так сцісла можна акрэсліць выснову даволі працяглай і шматбаковай гутаркі праваабаронцы Валянціна Стэфановіча і музыкі Уладзіміра Пугача


Прагнеце падрабязнасцяў - слухайце выпуск :) 

“Рок за правы чалавека” - гэта аўтарская праграма Праваабарончага цэнтра “Вясна” пра вядомых рок-актывістаў, якія верылі і вераць ў human rights. Гэта праграма пра тое, як з удзелам музыкаў, праз іх творчасць уздымаюцца і вырашаюцца набалелыя праблемы грамадства.

Слухаць выпуск:

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны