Беларускія дэпутаты абмяркуюць у Страсбургу смяротную кару

Мікалай Самасейка. Фотa: belta.by
Мікалай Самасейка. Фотa: belta.by

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка і Аляксандр Зазуля прымуць удзел у паседжанні камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі.

27 чэрвеня ў Страсбургу на яго паседжанні будзе ўзыдмацца пытанне пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Самасейка ўзначальвае ў ніжняй палаце беларускага парламента камісію па міжнародных справах. Таксама ён з'яўляецца кіраўніком парламенцкай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары. Зазуля — старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

Падчас паседжання камітэта ПАСЕ запланаваны выступ Самасейкі наконт пазіцыі Беларусі ва ўжыванні смяротнай кары.

Нагадаем, што нядаўна ПАСЕ выказала заклапочанасць новым смяротным прысудам у Беларусі. Жыхара Вілейкі асудзілі за двайное забойства, здзейсненае ў жніўні 2012 года ў Гродне. Мужчына з рэўнасці забіў жонку і яе каханка.

Ад пачатку года ў Беларусі ўжо вынесена тры смяротныя прысуды.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны