Паўднёваамерыканцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Адзін з семінараў Amnesty International у Калумбіі.
Адзін з семінараў Amnesty International у Калумбіі.

Прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» (Amnesty International) у Парагваі арганізавала ў сваім рэгіёне кампанію супраць сакрэтнасці, якая суправаджае смяротнае пакаранне ў Беларусі, заклікаючы пры гэтым Прэзідэнта Беларусі Лукашэнка змяніць артыкул 175 Крымінальна-выканаўчага Кодэкса.

У рамках кампаніі актывісты праводзяць семінары і дыспуты па тэме смяротнага пакарання, на завяршэнне якіх заклікаюць людзей падпісаць адпаведную петыцыю на імя Прэзідэнта Лукашэнкі.

У петыцыі, у прыватнасці, гаворыцца пра тое, што «ўлады адмаўляюцца вяртаць целы пакараных іх сем'ям,  не паведамляюць пра месца пахавання. Асаблівая сакрэтнасць, створаная вакол тэмы смяротнае пакаранне ў Беларусі, выклікае занепакоенасць Amnesty International на працягу доўгага часу. Арыштаваныя знаходзяцца пад пагрозай падвергнуцца катаванням, каб прымусіць іх «прызнацца», прысуджаныя да смерці не маюць доступу да належных працэдур абскарджання. Пакаранне ажыццяўляецца стрэлам у патыліцу. Асуджаным не паведамляюць аб прывядзенні прысуду ў выкананні да некалькіх гадзінащ або нават хвілін да гэтага.

Amnesty International выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння. Камітэт па правах чалавека і іншыя ўстановы вызначылі, што выкарыстанне смяротнага пакарання ў Беларусі парушае правы чалавека асуджаных і іх сем'яў. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны