Гомель: праваабаронцы дапамагаюць рыхтаваць скаргу ў Камітэт ААН па справе асуджанага да смяротнага пакарання

Праваабаронца Леанід Судаленка сустрэўся з маці асуджанага да вышэйшай меры пакарання гамяльчаніна Аляксандра Грунова. Абмяркоўвалася пытанне вычарпання ўсіх эфектыўных сродкаў прававой абароны ўнутры краіны для падачы індывідуальнай скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Сустрэча адбылася ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".                                                                                                  
- Мы не даем ацэнак крымінальнаму злачынству, якім бы яно па сваёй жорсткасці ні было. Мы выступаем супраць смяротнага пакарання і далучэнне нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. У ходзе сустрэчы з маці смяротніка - Вольгай Груновай дасягнутая дамоўленасць аб падачы скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН, - заявіў Судаленка.
На дадзены момант Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Пасля адмены смяротнага пакарання Узбекістанам з  2008 году наша краіна засталася апошняй з дзяржаваў на постсавецкай прасторы, якая прымяняе дадзены від пакарання. 

 

http://gomelspring.org/

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны