БХК накіраваў у Вярхоўны Суд заключэнне па справе Рыгора Юзэпчука
У ліпені 2012-га года ў Магілёўскай турме двое зняволеных забілі сукамерніка. Абвінаваўчы прысуд ім вынесены 25 красавіка 2013 года Магілёўскім аблсудом. Адзін са зняволеных, Рыгор Юзэпчук, асуджаны да выключнай меры пакарання - расстрэлу. Справа падлягае разгляду ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь у касацыйным парадку.
БХК падрыхтаваў па гэтым выпадку заключэнне грамадскай экспертызы па працэдуры «amicus curiae». У міжнароднай юрыдычнай практыцы такая дзейнасць («amicus curiae», з лац. - «сябар суду») выкарыстоўваецца як інструмент удасканалення прававой сістэмы. Падобныя даследаванні праваабарончых арганізацый праводзяцца не ў інтарэсах працэсуальнага боку, а як магчымасць выказаць нейтральнае меркаванне аўтараў з глыбокай павагай і прызнаннем высокага аўтарытэту і незалежнасці суда.
Прадметам гэтага даследавання стаў пошук аргументаў на карысць выключэння смяротнага пакарання Юзэпчуку і замены яго на альтэрнатыўнае пакаранне - пажыццёвае зняволенне.
Дакументы
- amicus-curiae-smertnaja-kazn1.doc (0.11 Mb)