Смяротны прысуд Рыгору Юзэпчуку пакінуты ў сіле

Рыгор Юзэпчук
Рыгор Юзэпчук

У ліпені 2012-га года ў Магілёўскай турме двое зняволеных забілі свайго сукамерніка. Абвінаваўчы прысуд ім вынесены 25 красавіка 2013 года Магілёўскім аблсудом. Адзін са зняволеных, Рыгор Юзэпчук, асуджаны да выключнай меры пакарання - расстрэлу. Касацыйная скарга разглядалася Вярхоўным Судом.

У Вярхоўным Судзе БХК паведамілі, што касацыйная скарга Юзэпчука была адхіленая, і смяротны прысуд пакінуты ў сіле.

Нагадаем, што БХК накіроўваў у Вярхоўны Суд сваё заключэнне па гэтай справе, у якім прапанаваў свае аргументы на карысць замены смяротнага пакарання на пажыццёвае зняволенне.

Спампаваць заключэнне.

У дадзенай справе звяртае на сябе ўвагу той факт, што забойства здзейснена ў сітуацыі, калі ўсе трое сукамернікаў знаходзіліся пад поўным кантролем адміністрацыі турмы.

Як паведамляецца ў праграме "Таямніцы следства", перад здзяйсьненьнем забойства саўдзельнікі заклеілі газетай вочка камеры. Дзяжурны павінен рэгулярна кантраляваць сітуацыю ў камерах праз вочка. У тую ноч супрацоўнік, убачыўшы газету, некалькі разоў патрабаваў яе прыбраць. Праз нейкі час гэта патрабаванне было выканана. З боку супрацоўнікаў турмы ніякіх дзеянняў не было, у камеру ўвайшлі толькі раніцай і знайшлі труп.

Па запыце БХК Дэпартамент выканання пакаранняў МУС паведаміў, што па гэтым факце праводзілася службовая праверка, па выніках якой прынятыя меры адпаведнага рэагавання.

Такім чынам, можна меркаваць, што некаторая доля адказнасці за тое, што здарылася, ляжыць на супрацоўніках турмы.

Гэты аргумент таксама прыводзіўся ў заключэнні БХК, аднак, як аказалася, не меў уплыву на суддзяў Вярхоўнага Суда.

Беларускі Хельсінскі камітэт.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны