Флэш-моб супраць смяротнага пакарання ў Цурыху
Amnesty International (“Міжнародная амністыя”) зладзіла ў суботу, 24 жніўня ў Цурыху флэш-моб супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
На адной з цэнтральных вуліц швейцарскага горада актывісты арганізацыі ды праваабаронцы размясцілі дзесяткі сімвалічных надмагільных пліт з надпісамі пра смяротнае пакаранне ў Беларусі і аб нядаўнім чарговым прысудзе да вышэйшай меры пакарання Рыгору Юзэпчуку.
Як паведамляе facebook "Міжнароднай амністыі", самі актывісты на пэўны час моўчкі паляглі каля надмагілляў.