З'явілася другая частка фільму з цыклу "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"

Алег Алкаеў
Алег Алкаеў

У інтэрнэце з'явілася другая частка фільму  Віктара Трацякова з цыклу "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання".

Пра спецыфіку дзейнасці і псіхалагічны стан людзей, якія выконваюць смяротныя прысуды, распавядае Алег Алкаеў, у 1996-2001 начальнік СІЗА № 1 Мінска, пры ўдзеле якога былі здзейсненыя 134 смяротныя прысуды. Алег Алкаеў сцвярджае, што стрэс пры выкананні смяротнага прысуду "нават няма з чым параўнаць".

Ніхто з выканаўцаў першы раз не можа ўявіць, як паўплывае выканне прысуду на псіхічны стан. Пры першым удзеле ў расстрэле ўзнікае "эфект запаволенага часу" ды іншыя прыкметы посттраўматычнага сіндрому. Імёны выканаўцаў расстрэлаў -- таямніца і нават родныя не ведаюць пра гэта від "дзейнасці".

Алег Алкаеў гаворыць: "Выкананне прысуду - гэта страшны цяжар, які кладзецца на тых, хто гэта робіць. Забіць чалавека, які асабіста табе нічога дрэннага не зрабіў, забіць без злосці, без запалу, - гэта складана. Гэта забойства, а забойства ніколі беспакарана не праходзіць. На вайне чалавек страляе з вялікай адлегласці, не ведае, патрапіў ці не патрапіў. І ў яго страляюць таксама. Гэта зусім іншае. Таму і група засакрэчана, і блізкія сваякі не ведалі, нават калегі не ведалі, хто чым займаецца. Забойства - заўсёды забойства, нават, калі яно адбываецца па законе".

Таксама ў фільме гучаць меркаванні праваабаронцы Валянціна Стэфановіча і псіхіятра Валдаса Банайціса.

Фільм падрыхтаваны ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны