Беларускія музыкі супраць смяротнага пакарання

На пачатку кастрычніка вядомыя беларускія музыкі прадставяць новы супольны праект “Апошні золак”, у якім возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ганна Хітрык, Зміцер Вайцюшкевіч ды іншыя выканаўцы.

Пра гэта інтэрнэт-парталу Tut.by паведаміў каардынатар праекту Сяргей Будкін.

– “Апошні золак” працягвае традыцыі супольнасці, закладзеныя ў свой час праектамі “Народны альбом”, “Я нарадзіўся тут” і “Сьвяты вечар”. Толькі гэтым разам прысвечаны іншай істотнай і актуальнай тэматыцы – праблеме смяротнага пакарання, – тлумачыць каардынатар праекта Сяргей Будкін.

У межах праектасем беларускіх выканаўцаў прадставяць свае песні, у якіх распавядуць пра асноўныя спосабы прывядзення ў выкананне выключнай меры пакарання. Палова з 14 песень праекта – новыя кампазіцыі, другая палова – вядомыя песні, але ў новых версіях.

Сярод удзельнікаў праекта таксама Аляксандр Памідораў, Наста Шпакоўская, Віктар Рудэнка і Алесь Дзянісаў. Усе выканаўцы публічна выказваліся за адмену смяротнага пакарання, але спадзяюцца, што “Апошні золак” прыцягне дадатковую ўвагу да праблемы і паспрыяе спыненню падобнай практыкі ў Беларусі.

– Гэты праект – спроба закрануць тэму больш глыбока, чым проста сказаць некалькі словаў, якія хутка губляюцца ў інфармацыйнай плыні, – лічыць Зміцер Вайцюшкевіч. – Мастацкае выказванне мае іншую моц і трываласць, яно кранае іншыя струны. Да таго ж менавіта мастацтва з’яўляецца адным з вышэйшых праяўленняў чалавечай натуры, а смяротнае пакаранне – адным з ніжэйшых.

Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе захавалася смяротнае пакаранне. За апошнія 17 год было здзейснена каля 400 расстрэлаў і быў толькі адзін выпадак, калі смяротны прысуд быў заменены на турэмнае зняволенне.

 

Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/365607.html?utm_source=main_page&utm_medium=main_news_block&utm_content=culture&utm_campaign=tutby_links

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны