Святары абмяркоўваюць тэму смяротнага пакарання
Смяротнае пакаранне абмяркоўваюць у Менску каталіцкія, праваслаўныя ды пратэстанцкія святары. Нават святарам ёсць пра што дыскутаваць, адзначыла ў нашым эфіры прадстаўніца Беларускага Хельсінскага камітэту Юлія Хлашчанкова.
- Кожная царква з яе гуманістычным пачаткам павінна выступаць супраць смяротнага пакарання. Але Беларуская праваслаўная царква доўгі час не артыкулявала сваю пазіцыю ясна. Гэтая пазіцыя ўпершыню была выяўлена сёлета ў чэрвені. Мала выказаць сваю пазіцыю адзін раз. Царква – гэта іерархічная структура, дзе кожны, каб пачаць дзейнічаць згодна з нейкай пазіцыяй, павінен пачуць яе не раз і не два.
Прадстаўнік праваслаўнай царквы Георгій Лапухоў выказаўся за ўвядзенне мараторыю на смяротнае пакаранне. Круглы стол зладзіла Міжканфесійная місія «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне».