Гродненскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет супраць смяротнага пакарання

   Сёння, 25 верасня, гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель падалі новую заяўку ў мясцовы гарвыканкам на правядзенне інфармацыйнага пікету. Заява пададзена на 10 кастрычніка бягучага году – у Сусветны дзень змагання супраць смяротнага пакарання праваабаронцы хочуць інфармаваць насельніцтва пра сітуацыю са смяротным пакараннем у свеце і ў Беларусі і патрабаваць адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

   Пасля грамадзянскага суду на гэтым тыдні, калі Ленінскім судом Гродна ў выніку разгляду скаргі праваабаронцаў на забарону гарвыканкамам праводзіць пікет у падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага, калі рашэнне выканкаму было прызнанае законным, заяўнікі не спадзяюцца на станоўчае рашэнне чыноўнікаў. Аднак Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель у сваёй новай заяве пішуць, што гатовыя заключыць дадатковыя пагадненні з міліцэйскімі і іншымі службамі ў выпадку патрэбы такіх. На згаданым судовым працэсе прадстаўнік юрыдычнага аддзелу гарвыканкаму і пракурор сцвярджалі, што заяўнікі не мелі такога намеру, з чым прадказальна пагадзілася і суддзя Жанна Краўчанка, узяўшы бок гарвыканкаму і не звярнуўшы ўвагу на парушэнні заканадаўства з боку уладнай структуры.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны