У Віцебску заяўлены пікет супраць смяротнага пакарання

Заяўка пададзена ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну. Заяўнік, праваабаронца Леанід Свецік, хоча правесці пікет, каб абмеркаваць з жыхарамі  Віцебску  праблемы, звязанымі з наяўнасцю і ўжываннем смяротнага пакарання ў Беларусі.

Леанід Свецік распавёў, што заяўка пададзена ў раённую адміністрацыю ў адпаведнасці з тым, як размеркаваныя ў горадзе месцы, вызначаныя для правядзення масавых акцый. Праваабаронца просіць дазволу, каб правесці пікет 19 кастрычніка ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Меркаваная колькасць удзельнікаў – 10 чалавек.

«Заяўлены мною пікет – гэта крок у бок шырокай дыскусіі па праблеме смяротнага пакарання ў нашай краіне», – кажа віцебскі праваабаронца.

Дыскусія па праблеме смяротнага пакарання – дастаткова актуальная менавіта для Віцебску. Тут многія памятаюць, што, паводле абвінавачання за выбух у мінскім метро 11 красавіка 2011 года былі пакараныя смерцю віцябляне Уладзіслаў Кавалеў і Дзмітрый Канавалаў. Вырак Вярхоўнага суду, які асудзіў двух хлопцаў на смерць, быў успрыняты ў грамадстве далёка неадназначна, і расстрэл абвінавачаных выклікаў у Беларусі вялікую хвалю грамадскага абурэння.

 

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны