Павел Севярынец: Сістэма можа пакараць смерцю невінаватага чалавека

Павел Севярынец. Архіўнае фота.
Павел Севярынец. Архіўнае фота.

Сустаршыня партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец катэгарычна супраць смяротнага пакарання, як і астатнія кіраўнікі партыі. Хаця не ўсе сябры партыі за адмену смяротнага пакарання, кажа Павел Севярынец:

- Тым больш мы супраць смяротнага пакарання пры сённяшняй сістэме. Бо сённяшняя сістэма можа абвінаваціць і пакараць смерцю любога невінаватага, ў тым ліку, чалавека. Мы бачылі прыклад справы Канавалава-Кавалёва… за што забілі Кавалёва - дагэтуль незразумела.  

У Беларусі праходзіць “Тыдзень супраць смяротнага пакарання” у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якая дзейнічае з 2009 году. Мэта кампаніі - спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны