Супраць смяротнай кары - меркаванне беларускіх музыкантаў

Лявон Вольскі і Ганна Хітрык, канцэрт "Апошні золак". Фота "Радыё Рацыя
Лявон Вольскі і Ганна Хітрык, канцэрт "Апошні золак". Фота "Радыё Рацыя

Рок-канцэрт “Апошні золак” у рэжыме жывога часу транслявалі старонка “Нашай Нівы” ды парталы “Tut.by” і “Naviny.by”. Творцы аб’ядналіся, каб нагадаць: Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе смяротная кара не толькі дазволеная, але і актыўна ўжываецца. 

НАСТА ШПАКОЎСКАЯ, МУЗЫКА:
“Такія праекты даюць магчымасць падумаць на гэтую тэму, бо калі мы гэтай тэмы не агучваем, проста заплюшчваем на гэта вочы і не думаем. Тут ёсць магчымасць крыху пераасэнсаваць сваё стаўленне”.

Канцэрт “Апошні золак” распачаў Тыдзень супраць смяротнага пакарання, цягам якога праваабаронцы з цэнтру “Вясна” будуць развенчваць міфы: кожны трэці з нас памылкова мяркуе, што ў Беларусі на смяротны прысуд абвешчаны мараторый. У той жа час рашучая большасць – каля 60% беларусаў – выступаюць ЗА смяротную кару, нягледзячы на сумны досвед з гісторыі. 

ЛЯВОН ВОЛЬСКІ, МУЗЫКА: 
“Калі нават ёсць нікчэмная верагоднасць, адна сотая адсотка памылкі, што чалавек не вінаваты насамрэч... Як гэта было з забойцам Міхасевічам: некалькіх чалавек закатавалі праз тое, што яны сябе абгаварылі”.

Прынамсі спрэчным называюць і адзін з апошніх працэсаў, што скончыўся смяротным прысудам, – справу супраць Кавалёва і Канавалава. Агулам жа толькі з 1998 да 2010 г. да пакарання смерцю прысудзілі 102 чалавекі. 

АЛЕСЬ ДЗЯНІСАЎ, МУЗЫКА: 
“Нашая судовая і пенітэнцыярная сістэма далёкія ад ідэалу. Яны далёкія ад ідэалу і ў іншых краінах, але ў нас яшчэ гэта час ад часу набывае палітычны характар”. 

Музыкі-выступоўцы звяртаюць увагу і на тое, што ні час прывядзення прысуду ў выкананне, ні месца пахавання родным пакараных не абвяшчаюць, што надае беларускай найвышэйшай меры дадатковую жорсткасць.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны