Гарадзенскія праваабаронцы нагадалі пра Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

Гарадзенскія грамадскія праваабаронцы Аляксандра Васілевіч і Уладзімір Хільмановіч напярэдадні Сусветнага дня змагання супраць смяротнага пакарання ў час масавага катання на каньках нагадалі пра гэта жыхарам горада над Нёманам.

Праваабаронцы на лёдзе былі апранутыя ў кашулькі з надпісам “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню”.

Напомнім, што ў Гародні прваабаронцамі  Віктарам Сазонавым, Уладзімірам
Хільмановічам і Раманам Юргелем была пададзеная заяўка на правядзенне 10 кастрычніка інфармацыйнага пікету супраць смяротнага пакарання, але мясцовыя ўлады, як звычайна, дазволу на правядзенне не далі.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны