Рок за правы чалавека: Праваабаронцы і музыкі – разам за адмену смяротнай кары
Выпуск правааабарончага падкаста прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка.
Праваабаронца і аматар року Валянцін Стэфановіч і журналістка Кася Яновіч паспрабавалі ў гісторыі сусветнага року адшукаць спробы асэнсавання смяротнага пакарання ў творчасці музыкаў альбо нейкія жэсты знакамітых рокераў, скіраваныя на прыцягненне ўвагі грамадства да гэтай праблемы.
У выніку атрымалася добрая рок-каманда з паспяховых, уплывовых і наватарскіх брытанцаў, амерыканцаў і беларусаў:
♫ Led Zeppelin
♫ Iron Maiden
♫ Bruce Springsteen
♫ Crowblack
І не толькі пра іх…
Слухайце самі!
“Рок за правы чалавека” - аўтарская праграма Праваабарончага цэнтра “Вясна” пра вядомых рок-актывістаў, якія верылі і вераць у human rights. Праграма пра тое, як з удзелам музыкаў, праз іх творчасць уздымаюцца і вырашаюцца набалелыя праблемы грамадства.
Слухаць выпуск: