Магілёўцам нагадалі пра смяротнае пакаранне
Магілёўскія актывісты нагадалі жыхарам горада аб наяўнасці смяротнага пакарання ў Беларусі. На людных месцах горада яны размясцілі некалькі дзесяткаў адмысловых налепак “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню”.
Інфармацыйную акцыю актывісты прымеркавалі да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка.
Вечарам ў грамадскім цэнтры “Кола” плануецца круглы стол, які будзе прысвечаны праблеме смяротнага пакарання. Праваабаронцы плануюць паказаць шэраг кароткаметражных дакументальных стужак прысвечаных праблеме і абмеркаваць яе з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый горада.