Бярозаўскія праваабаронцы адзначылі Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання
Нягледзячы на адмову ў пікеце, праваабаронцы арганізавалі сустрэчу з жыхарамі раённага цэнтра для абмеркавання такой важнай тэмы, як адмена смяротнага пакарання ў Беларусі. Удзельнікі сустрэчы паглядзелі відэафільм “Смяротнае пакаранне: шлях у мінулае”.
Пасля гэтага кожны прысутны выказаў свае меркаванні надносна адмены смяротнага пакарання ў Беларусі: Прыводзім самыя тыповыя з іх:
- Прынцыпіяльна супраць. Паколькі здараюцца памылкі.
- Суддзі – гэта звычайныя людзі. Праваахоўныя органы працуюць не вельмі прафесійна. Усё адбываецца неяк хаатычна. Узяць хоць бы выбух у метро. Не верыцца, што гэтыя хлопцы вінаватыя.
- У Еўропе адменена смяротнае пакаранне. А статыстыка крымінальная значна ніжэйшая за нашу.
- Еўропа арыентуецца ў гэтым пытанні на хрысціянскіх нормах. Яна астаўляе судзіць Богу, а не чалавеку.
- Цікава ў гэтым пытанні выказаўся мітрапаліт Філарэт: Бог даў чалавку жыццё, Бог яго і павінен забраць. Не трэба станавіцца самому забойцам, каб забіць забойцу.
Удзельнікі сустрэчы зрабілі выснову, што трэба весьці пастаянную асветніцкую працу сярод насельніцтва ў межах мажлівасці на тэму адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.