Бяроза: Ідэолагі ўдзельнічаюць у забаронах масавых мерапрыемстваў
Такую выснову можна зрабіць з ліста, атрыманага бярозаўскімі заяўнікамі пікета на 10 кастрычніка, прысвечанага Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання. Праваабаронцы, якія падавалі заяку на правядзенне масавага мерапрыемства, атрымалі адмову ў пікеце двойчы. Першая адмова прыйшла за подпісам намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама Віктара Міхнюка 4 кастрычніка. Другі раз ужо копія адмовы за подпісам таго ж В. Міхнюка на той жа пікет прыйшла заяўнікам 7 кастрычніка з аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярозаўскага райвыканкама, які размешчаны нават у іншым памяшканні. Варта ўдакладніць, што да ідэалагічнага аддзелу ніхто з заяўнікаў не звяртаўся, таму яго ўключанасць у пытанне адмовы масавага мерапрыемства, прысвечанага вострай тэме, сведчыць пра ідэалагічныя, а не законныя падставы для забароны пікета.