Праблему смяротнага пакарання абмеркавалі ў Рэчыцы

Дыскусія на тэму смяротнага пакарання ў Рэчыцы 12 кастрычніка.
Дыскусія на тэму смяротнага пакарання ў Рэчыцы 12 кастрычніка.

Сустрэча-дыскусія, прысвечаная праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі адбылася ў мінулыя выходныя, 12 кастрычніка, у Рэчыцы. Яна была арганізаваная кіраўніком мясцовага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валерыем Пуціцкім.

У якасці эксперта выступіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда.

Праваабаронца распавёў пра дзейнасць кампаніі,  пра незваротнасць такога пакарання, як смяротнае, прывёў асноўныя аргументы супраць смяротнай кары, азнаёміў са статыстыкай смяротных прысудаў.

Мяcцовыя актывісты і прадстаўнікі грамадскіх рухаў і партый змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні, выказалі сваё меркаванне па тэме дыскусіі.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны