Валянцін Стэфановіч у дыскусіі пра смяротную кару TUT (аўдыё, відэа)
На мінулым тыдні адбылася прэзентацыя маштабнага даследавання аб стаўленні беларусаў да смяротнага пакарання. Аказалася, што кожны трэці беларус не ведае аб прымяненні смяротнага пакарання ў якасці вышэйшай меры пакарання. Але чаму пра гэта павінны ведаць усе мы?
Ці гатовыя беларусы ў чарговы раз выказацца пра сваё стаўленне да вышэйшай меры пакарання на рэферэндуме, ці патрэбна грамадская дыскусія і як яна павінна праходзіць, ці можна вывесці пытанне аб стаўленні да смяротнага пакарання за рамкі эмоцый, хто можа гарантаваць неперадузятасць і ідэальную сукупнасць доказаў у ходзе судовых разглядаў з самымі суровымі прысудамі. Гэтыя пытанні спрабавалі абмеркаваць удзельнікі Дыскусіі TUT.
Гасцямі студыі TUT.BY-ТВ сталі:
- Мікалай Самасейка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь , кіраўнік старшыні Пастаяннай камісіі ПП НС па міжнародных справах;
- Рыгор Васілевіч, загадчык кафедры БДУ, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, былы кіраўнік Канстытуцыйнага суда Беларусі, былы генеральны пракурор;
- Валянцін Стэфановіч, праваабаронца, актывіст кампаніі " Праваабронцы супраць смяротнага пакарання";
- Алег Гайдукевіч, намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.
Эфір адбыўся ў аўторак, 15 кастрычніка. Аўдыёзапіс і відэа зараз даступныя на сайце TUT.by