У Берліне збіралі подпісы за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі

Акцыя супраць смяротнага пакарання ў Берліне ў кастрычніку 2013 года.
Акцыя супраць смяротнага пакарання ў Берліне ў кастрычніку 2013 года.

Акцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі адбылася нядаўна ў Берліне. Яна была арганізаваная  актывістамі Берлінскага аддзялення праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” (Amnesty International) і прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.

У межах акцыі актывісты арганізавалі збор подпісаў за адмену смяротнай кары ў Беларусі. Больш за 180 подпісаў жыхары берлінскай сталіцы пакінулі за адмену смяротнага пакарання для асуджаных сёлета да растрэлу Паўла Селюна, Рыгора Юзэпчука і Аляксандра Гарунова.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны